интернет-магазин белорусского трикотажа. www.bel-moda.by

 
 

Афиша.

  ООО "Мода-Юрс". Производство и продажа женской одежды оптом.





  


   Проект «Европейское кафе – открытое пространство Европы»

 

6 лютага 19.00

Прастора КХ, ул. Халтурына 2/1


Мілена Драгічэвіч Шэшыч


Уваход вольны.

Лекцыя прафесара Мілены Драгічэвіч Шэшыч "Сучаснае мастацтва як каталізатар сацыяльных зменаў"

Мілена Драгічэвіч Шэшыч - міжнародны эксперт у галіне культурнай палітыкі і менеджменту ў галіне культуры, кіраўнік секцыі ЮНЕСКА па культурнай палітыцы і менеджменту, прафесар і дэкан факультэта драматычных мастацтваў Універсітэта мастацтваў у Белградзе (Сербія).

Яна была дарадцам міністра культуры Рэспублікі Сербія (2006-2007) і працавала ў якасці эксперта ў шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку ЮНЕСКА, Савета Еўропы, Еўрапейскага культурнага фонду, Інстытута адкрытага грамадства, ENCATC, Marcel Hicter Foundation, Pro Helvetia і British Council. Прафесар Драгічэвіч Шэшыч з'яўляецца аўтарам 15 кніг і больш за 100 артыкулаў па шырокаму колу пытанняў, у тым ліку арт-менеджменце, культурнай палітыцы і міжкультурных адносінам. Мілена Драгічэвіч Шэшыч была ўключана ў больш як 50 праектаў у галіне культурнай палітыкі і кіравання ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, у дзяржавахс ЕС і іншых краінах Еўропы, Міжземнамор'я, Каўказа і Цэнтральнай Азіі і Індыі

У рамках лекцыі і дыскусіі, на прыкладах культурных праетаў і мастацкіх акцый, ажыццяўлённых у балканскіх краінах, краінах ЕС і ўсходняй Еўропы, мы абмяркуем якім чынам сучасная культура і мастацтва могуць правакаваць грамадства да пэўных зменаў, мяняць сацыяльны клімат, стымуляваць рашэнне экалагічных пытанняў або ўздзейнічаць на гарадское планаванне. Дадзеная лекцыя праходзіць у межах праграмы па нефармальнай адукацыі і прафесійным развіцці ARTPLATFORM.


























 

 

 

 

 

 






  Яндекс.Метрика





ваша реклама в интернете

Фирмы, организации, компании,  магазины,  салоны Бреста

Брестская доска бесплатных объявлений

Реклама в Интернете