![]()
|
БЕРАСЦЕ
Горад пашумвае вулкамi вузкiмi- мноствам галiнак з лiстамi дамкоў. Ходзяць тралейбусы мякка, бы вусенi зрэдку раскрыльваюцца ў матылькоў. Дрэва i ёсць маё цiха Берасце з кронай смyгi аблачынкi рудой. Столькi гадоў - i не менее вернасцi дрэву, што ўводзiць у сад гарадоў. 3 вечара фарбы - што ў ранняе восенi: доле цяплей, чым пад сiнню ўгары; дымнасць вытрынаў i жоўтыя россыпы- скрозь мiгацяць светлячкi-лiхтары. Cпeў берасцейкi нiбы берасцяначкi. Ночы таемнасць... у глыбiнi рукi да рук - закаханыя - цягнуцца, лёсы сплятаюцца, бы каранi. |
БЯССОННЕ
Доўга стукала вида, доўга маятнiк штукарыў, доўга нейкая брыда грызла ўпоцемку сухарык.. Марна адключыў ваду, марна запынiў гадзiннiк, марна шуструю брыду ў кут загнаў пад халадзiлнiк Бы настырная вада, бы скрабня нахабнай мышы, бы гадзiннiка хада невыноснай стала цiша Смяглi губы - снiў ваду. чуў ход часу скрозь дрымоту I не меней за брыдy, бы сухар, грыз адзiноту. |
Малюнак
Бегемот сядзщь на плоце, кот па вушы - у балоце. - Эй, мастак, тут што за дзiва, ты малюеш непраўдзiва! Хай сядзщь на плоце кот, а ў балоце - бегемот. Ды адказвае мастак: - Часта можа быць i так: дужа спрытны - бегемот i лянiвы надта - кот. |
Маляры
Здзiўлена жмурыцца сонца ўгары: сёння на вулiцы ўсе - маляры. Кожны старанны, не да размоў. Беляць парканы, сцены дамоў. На пераходзе i ля прысад белым абводзяць чорны асфальт. Белыя лаўкi аж зiхацяць, вунь нават ластаўкi ў белым ляцяць. Боязь тулiцца i да бяроз. Не памылiцца б - белыя скрозь! Пералiваецца бель-белiзна - Як называецца свята? - Вясна. |
ТРАВАКОС
З лугу ў сухадолле збег кулiк, вецер знiк у хмызняках замглёных, Перш, чым травы, намiраt крык гэтых траў шумлiвых i зялёных, Перш, чым мы прыходзiм да каца, цiхне смех i высыхаюць слезы ... Я не разумеў того касца, што аднойчы ўпаў вачмi ў пракосы. Целам жыў -i шкадаваў душы, i малiўся над духмянай пожняй: дай зялёным к рыкам даражыць да апошняй xвiлi, да апошняй! |
Ужо выпростваецца шлях у светлы Сад цi ў Сутарэннi... Дзесь там, у iншым вымярэннi, не прыйдзе гэты свет i ў снах. Сказаць, пакутаваў? Трываў. Губляў апiрышча? Сябрамi не быў абдзелены; з гадамi па ix найболей сумаваў. A ўcё ж не велъмi даражыў, жыў неабвержнай праўцай тою, што шлях бясконцы - за мяжою, але кароткi - да мяжы. Я спагадаў усёй душой таму, хто кволiўся прызнацца: перад сыходам - не сцурацца пякучай крыўды, што прыйшоў. |