brest-sv.com биография культура контакты
 
Брест, история Брестской крепости


Алесь Паплаўскi




Мiжсезонне

Несувымернасць пустаты:
Адценнi, лiнii, прасветы.
Выратавальных дзён масты -
Дауно, па сутнасцi, лафеты.

Замкi на сэрцах, на дзвярах.
Hi паратункў i нi выйсця.
3 рэанiмацыi двара
Выносяць восень смеццем-лiсцем.

I раздзiрае цiшy крык -
Крык спапяраджання: шчэ трошкi,
I уб'юць aпошнi ржавы цвiк
У чорны кант сасновай дошкi.

Далакоп

Душа дапытлiвасцi - слых,
Душа пазнання - гулкасцъ крокаў?...
Распаласоўвае рыдлёўка
Карэння чорныя вузлы.

Касыя промнi, як вужы,
Струменяць пылам праз лiстоту.
Мiльёны целаў лiпкi дотык...
Дзесяткi позiркаў чужых.

Зялеяы колер навiзны
п янкi, што выпгты кiлiшак,
I прымярае змрок зацiшак -
Густота голля лахманы.

Пакуль кашчунна далячынь
Смкуе недзе енк жаночы,
Спакуса ёсць заплюшчыць вочы
I хоць хвiлiну адпачыць.

***

Цыгарэтнага чаду
Шэра - сiнiя кудлы.
Hi слаўца, нi пагляду.
Змрочна, душна i нудна.
Апраўданне памылак.
Блытанiна эмоцый.
Слiззю жоўтай, застылай
Па халоднай вяроўцы
Споўз засiлены месяц
У вакно, нiбы ў яму...
Сорак дзён, больш чым месяц
Мне не снiлася мама.
Холад нечых далоняў,
Невядомасць i мpoi
Зноў курыць да бяссоння,
Зноў блукаць пa пaкоi
Выслухоўваць, як шклянку
Змрок варушыць пад лаўкай
I, заснуўшы, наранку
3 невымоўнага плакаць

***

Плачўсь скрыпкi майго Сальеры.
Тлум застолля, чужая радасць.
Новы дзень адчыняе дзверы
Нематою скупых здагадак.
Гукi музыкi нарастаюць,
Б'ецца ноч аб крышталь свiтання
Танец роспачы i ад чаю
На прыступках майго чакання.

***

Цiха старыцца час,
Хутка старымся самi,
I наноў не пачаць –
Трыццаць тры за плячам i,

I адведзены век
Напалову пражыты,
А скупы прадавец
Ш часьце з мараю зблытаў

Гэты сьвет на вачах
Нема гiне ад стомы.
Мой затоены страх
Непатрэбны нiкому.

Вечар зноў цiшынёй
Неба рванае cкдеiў,
I нiкога за мной
У чарзе да надзеi

Мо прыдуманы cьвет?
Не рарчынены дзьверы...
Недапiсаны верш -
Боль няспраўджанай веры

***

Як няпрошаныя госьцi
Надакучлiвыя днi.
Неспакой- ад весялосьцi,
Мiтусьня - ад цiшынi.

Вецер тулiцца да плоту,
Аб шкляную б'ецца бель.
Разарваныя сумёты,
Як холодная пасьцель.

Абмарожаныя сьцены
Боль хаваюць iншых дзён...
Пераменны i няпэўны
Гэты час-хамелеон.

Адарваны ад "учора"
Чорнай стужкаю начы,
Я гляджу, як гiне горад.
Не магу дапамагчы.

Чорны вецер, як абраза,
Плойма зданяў на сьцяне.
Я з табою гiну разам,
Белы горад, мокры сьнег.

***

Гэты сьвет - як чужы пакой.
Звар'яцелы, нязвыклы час.
Безнадзейнасьць,лixi дакор
Дагрызаюць пакрыху нас.

Неадступнай снуе сьцяной
Беспрытульная постаць дня,
I жыву я даўно-даўно,
А жыцьцё не жыцьцё - гульня.

За сьпiою хавае твар
Мiтусьлiвы, нямы натоўп.
Княства прывiдных, дзiўных мар,
Дзе ня чуе мяне нiхто.

   








   
       

Яндекс.Метрика